У Бельску адкрылася выстава „Рэльефы і гуаш”
Выстава “Рэльефы і гуаш” аўтарства архітэктара і мастачкі, доктара на факультэцэ архітэктуры Палітэхнічнага інстытута ў Беластоку Таццяны Місіюк адкрылася ў Музеі ў Бельску Падляшскім.
“Тут самае важнае – святло”, – паясняе мастачка Таццяна Місіюк:
– Галоўная тэма – гэта святлацень, форма і святло. Яно будуе, яно паказвае колеры. Мы бачым колер, калі адбіваецца святло, тады ў наўай галаве з’яўляецца рэакцыя, якую мы называем колер. Тут яно гуляе з формай, святло будуе форму – гэта светлацень.
Выстава „Рэльефы і гуаш” можна наведаць да 28-га лютага.
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя