У Бельску матацыклісты адкрылі сезон
Малітвай у касцёле Божай Міласэрнасці мотасезон пачалі заўзятары матацыклаў у Бельску Падляшскім. Імшу праводзіў ды асвяціў матацыклы біскуп драгічынскі Тадэвуш Пікус. “Мерапрыемства арганізуем чарговы год і бачым, што павялічваецца колькасць зацікаўленых матацыкламі,” – кажа старшыня бельскай мотагрупы “Godboys” Адам Ваўтонюк:
– Гэтая імпрэза арганізавана таварыствам “Godboys”, якое налічвае каля 3 тысяч чалавек. А ладзім імпрэзу дзеля таго, каб папулярызаваць мотаспорт, яднацца з касцёлам. Але я думаю, што матацыкліст мае толькі адну веру – ён верыць у сваю машыну і сваё замілаванне.
Пасля імшы ўдзельнікаў чакалі забавы: старадаўнія аўтамабілы, выступы каскадзёраў, рок-канцэрт. На мерапрыемства з’ехаліся матацыклісты з усяго Падляшскага ваяводства.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя, Бельск
Фота аўтара