У Бельску Падляшскім абіраюць слоган горада



У Бельску Падляшскім аб’яўлены конкурс на слоган горада. Да 17-га кастрычніка кожны жадаючы можа прадставіць свой варыянт.

“Слоган дапаможа прасоўваць горад”, – упэўнены выконваючы абавязкі бургамістра Бельска Яраслаў Бароўскі:

– Конкурс мы аб’явілі для таго, каб паказаць, што наш горад адкрыты да людзей. Мы хочам паказаць, што не толькі ўлада ўсё вырашае, а насамрэч усё вырашаюць жыхары. У іншых гарадах такія слоганы ўжо функцыянуюць, яны дапасоўваюцца да палітыкі горада.

Заяўку з прапановай слогана можна даслаць па пошце, або перадаць у гарадскую ўправу Бельска Падляшскага. Пераможцу чакае прыз.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя