У Бельску-Падляшскім абралі ганаровых жыхароў



У Бельску-Падляшскім абралі ганаровых жыхароў. Архіепіскап Бельскі Рыгор, ксёндзь біскуп Антоні Пацыфік Дыдыч, заснавальніца прадпрыемства “Suempol” Уршуля Сеціньска і бельская харугва Звязу польскіх скаўтаў – гэта сёлетнія лаўрэаты звання “Заслужаны для горада Бельска-Падляшскага”.

Кажа бургамістр Яраслаў Бароўскі:

– Тры асобы і арганізацыя атрымалі званні – гэта прыклад таго, што можна быць талерантнымі і трэба быць талерантнымі. Таму я падтрымліваю кожнага, хто ўмее жыць з другім чалавекам і ўмее шанаваць другога чалавека.

Урачыстае ўзнагароджанне прайшло падчас адкрыцця Дзён Бельска-Падляшскага.

Сёлета гэта юбілейныя, саракавыя Дні горада. Сёння і заўтра на іх выступяць Наталля Кукульска, “Róże Europa” і “Чэрэмшына”.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя, Бельск-Падляшскі