У Бельску Падляшскім гучалі “Нашыя песні”
У Доме культуры ў Бельску-Падляшскім прайшоў канцэрт пад назвай “Нашыя песні”. Выканаўцы: хор Дому праваслаўнай культуры ў Бельску-Падляшскім, моладзевы хор “Астэрыя” ды беларускі дзіцячы калектыў “Лянок”.
Прагучала шмат песень, у тым ліку і беларускіх. “Усе тут любяць музыку на ўсходнюю ноту,” – кажа дырыжор Марта Зінкевіч:
– Простыя нашыя песні. Мы хочам, каб людзі іх ведалі, хочам заахвоціць іх слухаць гэтыя песні, каб людзі маглі ўзгадаць часы сваёй маладосці.
Мерапрыемства мела характар мастацкіх запустаў. Арганізатарам выступіў Дам праваслаўнай культуры ў Бельску-Падляшскім.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара