У Бельску-Падляшскім гучалі «Нашыя песні»
Перад публікай Бельскага дому культуры выступілі мясцовыя музычныя калектывы ды хоры, якія заспявалі песні на беларускай, украінскай, расейскай ды польскай мовах.
Несумненна, гэта асаблівы канцэрт, лічыць мастацкі кіраўнік калектыву беларускай песні «Маланка» Сяргей Лукашук:
– Арганізатарам канцэрту з’яўляецца праваслаўная парафія і Таварыства дамоў праваслаўнай культуры. Таму гэта не шэраговы канцэрт. Выступіць на такім канцэрце – вялікі гонар.
На мерапрыемстве «Нашыя песні» высупілі між іншымі таксама «Asteria” ды Хор Дому праваслаўнай культуры.
[Not a valid template]
Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Бельск-Падляшскі
Фота аўтара