У Бельску-Падляшскім гулялі на навагодняй “Маланцы”



Ужо пяты раз у Бельску-Падляшскім прайшла “Маланка” – навагодні баль, у час якога супольна з калектывам “Жэмэрва” з Студзіводаў, гулялі пад традыцыйную беларускую музыку ды танцавалі беларускія народныя танцы.

DSC_5336

“Традыцыйныя гулянкі – гэта вельмі цікавая альтэрнатыва для сучаснай музыкі,” – пераконвае кіраўнік калектыва “Жэмэрва” Анна Фіёнік:

– Маладым людзям вельмі цікавыя народныя традыйыі, асабліва, калі яны цікава паказаныя. Усе вясёлыя, шчаслівыя, прыйшлі сюды, каб добра адпачыць.

Мерапрыемства прыдумала Аляксандра Перэвой, а накіраванае яно перш за ўсё да студэнтаў, якія дзеля навукі пераехалі ў большыя гарады Польшчы. Сёлета на беларускі навагодні баль прыйшло 104 асобы.

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара