У Бельску Падляшскім гуляюць у тэатр
У Бельскім Доме культуры арганізаваны тэатральна-дэкламатарска-абрадавыя майстар-класы „Зіма ў тэатры”. Заняткі скіраваныя на дзетак 6-14 гадоў. Вядзе іх тэатральны інструктар Альжбета Фіёнік. На яе думку, гульня ў тэатр шматбакова развівае маладых людзей, доказам чаго ёсць людзі, якія выраслі на гэтых занятках:
– Звяртаю ўвагу на беларускі бок, абрадавы. Бо нават у Кракаве ёсць такія, што вучацца, і яны кажуць, што менавіта тэма абрадаў, песень і звычаяў беларусаў вельмі цікавіць людзей здалёк. А дзякуючы таму, што мы навучыліся гэтаму ў Доме культуры, цяпер можам скарыстацца гэтым. Як бачым, усё прыдалося.
Майстар-класы працягнуцца да пятніцы. Вынікі працы Альжбеты Фіёнік з дзеткамі, а таксама і дарослымі, можна будзе пабачыць у панядзелак, 8 лютага, у час “Тэатральных запустаў”. Пачатак у 17 гадзін у Бельскім доме культуры.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя, Бельск
Фота аўтара