У Бельску-Падляшскім пабудуюць новую вуліцу
Пабудаваць новую вуліцу ў Бельску-Падляшскім, якая спалучыць вуліцу 11 лістапада з вуліцай Браньскай, каб разгрузіць транспарт у месцы чыгуначнага пераезду. Такую прапанову агучыў бургамістр горада Яраслаў Бароўскі на выкарыстанне ўрадавых фінансавых сродкаў для самакіравання ў рамках «Шчыта-4». Учора прэм’ер міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі падчас візіту на Падляшша ўручыў прадстаўнікам самакіравання «прамэсы» на інвестыцыі. Горад Бельск атрымаў звыш 5 мільёнаў злотых.
Кажа бургамістр Яраслаў Бароўскі:
– Парылі тую новую дарогу. Тут частка руху – людзі, якія едуць да Браньска, да Варшавы, на працу да фірмаў, якія на вуліцы Браньскай. Не будуць ехаць тут праз галоўны чыгуначны пераезд. Думаю, што гэта найважнейшая для нас цяпер інвестыцыя, якую трэба зрабіць. Агулам гэтая інвестыцыя будзе складаць больш за 10 мільёнаў, таму такое дафінансаванне ў 5 мільёнаў, напэўна, нам дапаможа.
У Бельску-Падляшскім прэм’ер перадаў «прамэсы» васьмі гмінам на агульную суму амаль 10 мільёнаў злотых. Два з паловай мільёны на інвестыцыі атрымала таксама Бельскае староства.
Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя