У Бельску-Падляшскім пачаліся Дні славянскага пісьменства



Пад бельскай ратушай пачалося мерапрыемства «Пралог. Свята славянскага пісьменства». У рамках імпрэзы праходзяць канцэрты калектываў з Беларусі, Беласточчыны ды Расеі, можна таксама пазнаёміцца  з кніжнымі выдавецтвамі з Беларусі і Польшчы.

CIMG1817

Пра свае выданні расказаў нашаму радыё Кастусь Антановіч з менскага выдавецтва «Брацтва віленскіх мучанікаў»:

– У першую чаргу ў нас прадстаўлены кнігі на беларускай мове і богаслужэбныя, календары на беларускай мове. Акрамя таго, у нас з самых новых выданняў вельмі цікавая кніга “Святыя зямлі Беларускай”, і часопіс “Праваслаўе”- некалькі апошніх нумароў мы прывезлі сюды.

Свае стэнды з кніжнымі выданнямі маюць між іншымі «Праграмная рада тыднёвіка „Ніва”, літаратурнае аб’яднанне «Белавежа», Музей малой бацькаўшчыны ў Студзіводах, Фонд «Суседы» з Беластока ды «Братчык» з Гайнаўкі. У рамках «Пралогу. Дзён славянскага пісьменства» можна таксама паглядзець выставу артыкулаў «Нівы», прысвечаных 30-годдзю арганізатара мерапрыемства, Музею малой бацькаўшчыны ў Студзіводах.

[Not a valid template]

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара