У Бельску-Падляшскім падвялі вынікі гістарычнага конкурсу
“Грамадска-палітычныя перамены ў Польшчы і на Падляшшы 80 гадоў ХХ стагоддзя ва ўспамінах прадстаўнікоў беларускай нацыянальнай меншасці” – у Бельску-Падляшскім падвялі вынікі гістарычнага конкурсу. У ім удзельнічалі вучні Бельскага і Гайнаўскага ліцэяў з беларускай мовай навучання. На конкурс вучні даслалі звыш 40 працаў, з якіх журы, якое ўзначаліў прафесар Яўген Мірановіч, выбрала 5 найлепшых:
– Частка прац, асабліва тых, якія ўдзельнічалі ў гэтым працэсе, якія думалі пра тое, што адбывалася. Якія пасля яшчэ бралі ўдзел у палітычных, грамадскіх пераўтварэннях на Беласточчыны. Ведалі крынічны матэрыял, знакаміты крынічны матэрыял, якога нідзе няма, напэўна, у дакументах, але захаваныя ў чалавечай памяці. Тое, што будзе выкарыстоўвацца для апісання таго моманту.
– Як кажуць нашыя сябры-даследчыкі, гэтыя працы стануць аб’ектам даследавання. З гэтага, спадзяемся, у будучыні ўзнікне таксама друкаваная кніга.
Паводле старшыні фонду “Камунікат. орг” Яраслава Іванюка, арганізатара конкурсу, усе працы, якія былі дасланыя на конкурс, будуць апублікаваныя на сайце kamunikat.org. Чакаецца таксама, што яны выйдуць асобнай кнігай.
Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя