У Бельску Падляшскім паказалі спектакль “Айцец Канстанцін Байко”
“Бельск Падляшскі – гэта вельмі важнае месца, калі гаварыць пра жыццё і дзейнасць айца Канстанціна Байко, але адначасова і адно са шматлікіх, дзе варта паказаць гэты спектакль”, – кажа рэжысёр Яанна Троц.
– Айцец Канстанцін Байко служыў у розных месцах Польшчы, цяперашняй Беларусі, быў таксама ў Варкуце (Рэспубліка Комі). І гэты спектакль можна паказаць і ў Любліне, недзе на Хомшчыне, дзе ён служыў, можна паказаць і ў Вроцлаве, і ў Варшаве, і ў Лодзі – ва ўсіх гэтых месцах ён пакінуў след.
Айцец Канстанцін Байко быў заўзятым змагаром за праваслаўную веру і беларускасць, адным з заснавальнікаў беларускага школьніцтва ў Бельску Падляшскім. Тут у 2015-ым рашэннем Рады горада быў названы яго імем мост, з якога 16 сакавіка 1946 года айцец Канстанцін быў схоплены НКВД. Яго пакаралі 15 гадамі цяжкай працы ў Варкуце.
Сёння, 11 чэрвеня, спектакль можна будзе можна пабачыць у Бельскім доме культуры ў 9:00 і 11:00.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя, Бельск Падляшскі
Фота аўтара