У Бельску Падляшскім з’явілася Гарадская рада старэйшын



У Бельску Падляшскім паклікалі да жыцця Гарадскую раду старэйшын. Гэта грамадскі суб’ект Гарадской Рады Бельска Падляшскага і бургамістра, які мае кансультацыйны і ініцыятыўны характар. «У нашым горадзе маем каля 4000 людзей ва ўзросце 60+» – кажа бургамістр Бельска-Падляшскага Яраслаў Бароўскі:

— Гэта вялікая лічба людзей, якія не маюць сваіх прадстаўнікоў і часта саромеюцца казаць пра свае праблемы. Такая Гарадская рада старэйшых асоб была там патрэбныя дзеля таго, каб голасней казаць пра праблемы старых людзей. Калі яны будуць размаўляць са сваімі равеснікамі, сябрамі, можа тады іх праблемы будзе лягчэй вырашыць.

Старшынёй Гарадской рады старэйшын ў Бельску Падляшскім была абраная Данута Карневіч. Галоўная мэта дзейнасці Рады – актывізаваць пажылых людзей Бельска-Падляшскага.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя