У Бельску Падляшскім прайшлі “Спасаўскія запусты”



У мясцовым Амфітэатры прагучалі беларускія песні ды прэзентаваліся народныя жніўныя абрады. Сёлета бельскай публіцы паказаліся таксама калектывы з Кобрына – “Магдаліна” ды “Зараніца”. На погляд кіраўніка Народнага клуба аматараў фальклору “Магдаліна” Светланы Самулевіч: “незвычайнае ёсць тое, што тут усё спрыяе развіцці беларускай культуры”:

– У нас аднолькавая гаворка – тут і у нашай мясцовасці. Нам падабаецца тое, што мы едзем па гэтай частцы Польшчы і назвы населеных пунктаў на беларускай мове. І ўсё зразумела. Раней мы рабілі канцэрты больш такія народныя. А зараз для нас адкрыліся пляцоўкі горада і мы можам несці сваю культуру да гараджан.

“Спасаўскія запусты” ладзіліся ўжо 21-ы раз. Яны традыцыйна апярэджваюць успенскі пост у царкоўным календары.

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя. Фота аўтара.