У Бельску Падляшскім прайшоў фэст «Пеларгонія»
Конкурс на самы смачны хлеб і цеста, найбуйнейшую гародніну і садавіну з хатніх агародчыкаў, ды канцэрты, у тым ліку беларускай песні – гэта цікавінкі мерапрыемства «Пеларгонія», якое прайшло ў гарадскім амфітэатры ў Бельску Падляшскім. Апрача мясцовых калектываў беларускай песні, публіка пачула таксама беларускі фальклор з Палесся ў выкананні калектыву “Магдаліна” з Кобрыні.
Кажа кіраўнік Народнага клуба аматараў фальклору “Магдаліна” з Магдалінскага дома культуры Святлана Самулевіч:
— Мы зберагаем у першую чаргу нашу традыцыйнасць, нашу рэгіянальнасць, і ў нас такая мэта, каб была ў нашага падрастаючага пакалення любоў да нашага краю, да гісторыі нашага краю. У клубе 20 чалавек.
Фэст “Пеларгонія” завяршылі танцамі.
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя