У Бельску-Падляшскім прайшла алімпіяда па беларускай мове



У ІІ Ліцэі імя Браніслава Тарашкевіча прайшоў цэнтральны этап ХХІІ Алімпіяды па беларускай мове. Адным з элементаў алімпіяды з’яўляецца пісьмовая частка.

racinieuski_alimpijada_2

Удзельнікі  алімпіяды акрамя практыкаванняў па граматыцы таксама пісалі сачыненне. Да выбару была прадстаўлена і тэма, звязаная з творчасцю Алеся Барскага (з нагоды 85-годдзя з дня нараджэння паэта ды старшыні галоўнага камітэту па алімпіядзе)  і Беларускім літаратурным аб’яднаннем «Белавежа». Расказваюць удзельнікі алімпіяды:

– Я з Гайнаўскага беларускага ліцэя. Практыкаванні былі няпростыя. Для сачынення я выбраў тэму пра Алеся Барскага і “белавежцаў”.  Спадзяюся, што атрымалася добра.

– Я спадзявалася, што будзе тэма пра лічэбнікі, але яе не было.

– Для сачынення я выбрала тэму “Мая паэзія – мой абавязак”. Лічу, што добра справілася.

Акрамя пісьмовай часткі ўдзельнікі алімпіяды пазмагаліся ў вуснай. Галоўным арганізатарам  ХХІІ Алімпіяды па беларускай мове выступіла Кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта.

[Not a valid template]

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Бельск-Падляшскі