У Бельску Падляшскім пройдуць “Спасаўскія Запусты”
Бельскія калектывы беларускай песні, такія як “Маланка” ды “Васілёчкі”, бельскую моладзь, гасцей з Беларусі ды ў канцы свята зорку вечарыны беластоцкі “Гай” – гэта ўсё можна будзе пачуць у Бельску Падляшскім падчас “Спасаўскіх Запустаў”.
“Мерапрыемства пачнем традыцыйна абрадавай часткай,” – кажа дырэктарка Бельскага дома культуры Альжбета Фіёнік:
– 12-га жніўня пабачым абрад “Перапяліцы” ў выкананні хору песні і танца “Васілёчкі”. Дапамагаць ім будуць маладыя акцёры з тэатральнага калектыву “Антракт” пінскага дома культуры. Акрамя абрадавай часткі адбудзецца таксама канцэрт калектываў.
24-я “Спасаўскія Запусты” пройдуць 12 жніўня ў гарадскім Амфітэатры ў Бельску Падляшскім. Пачатак мерапрыемства ў 15.30.
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
