У Бельску-Падляшскім сотні байкераў адкрылі мотасезон
Мерапрыемства “Synchro ON 2018”, зладжанае бельскім аб’яднаннем матацыклістаў „GodBoys”, прыцягнула каля 900 байкераў з усяго Падляшша.
Сёлета за бяспечны сезон маліліся ў касцёле Божай Міласэрнасці і, упершыню, у Пакроўскай царкве. Для Анны Кірылюк вельмі важна было пачаць мотасезон з малітвы:
– Усё залежыць ад Бога. Без Бога нічога няма, без малітвы, без благаславення. Сэрца і душа хацелі распачаць гэты сезон малітвай. Каб Бог дапамог, благаславіў гэты сезон, гэтае лета, каб Бог быў з намі, каб усе святыя, якім мы молімся, былі разам з намі. І каб было бяспечна.
Пасля малітвы, рыма-каталіцкі і праваслаўны святары асвяцілі байкераў і іх матацыклы. Затым вуліцамі Бельска-Падляшскага праехаў парад матацыклаў. Мерапрыемства завяршыў мотапікнік. А 25 і 26 траўня праваслаўны прыход ў Ячні запрашае на ІІ Хрысціянскую байкерскую сустрэчу.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара