У Бельску Падляшскім ушаноўваюць памяць закатаваных вазакоў



75-ю гадавіну забойства 31 вазака, якія былі закатаваныя аддзелам польскага ўзброенага падполля пад камандаваннем Рамуальда Райса „Бурага” у лесе каля Пухалаў Старых, ушаноўваюць у Бельску Падляшскім. Іх астанкі пахаваныя на мясцовых вайсковых могілках. 

31-га студзеня ў гадавіну іх смерці сем’і загінулых сустракаюцца на месцы пахавання, дзе таксама праходзяць рэлігійныя ўрачыстасці ў Пакроўскай царкве. Кажа Томаш Суліма:

– У гэтым годзе з-за кавіду афіцыйных угодкаў няма. 31-га студзеня гадавіна расстрэлу фурманаў, цяпер ужо падляшскіх мучанікаў. Літургія ў Пакроўскім храме ў бельску а 10-й гадзіне. Пасля малебен святым мучанікам. Калі будзе такое рашэнне, то таксама пойдзем на магілу святых і там таксама памолімся да іх. 

Больш за 50 гадоў родныя вазакоў з Чыжоў, Краснага Сяла, Ягаднік ды іншых вёсак, не ведалі пра іх лёс. Намаганнямі сем’яў загінулых, а перадусім Юзэфа Антонюка, удалося ашукаць месцы іх пахавання. У ліпені 1997 году была праведзена эксгумацыя астанкаў з магілы ў Кліхах, а таксама ў месцы забойства ў лесе каля Пухалаў Старых. Наймалодшаму вазаку было 17 гадоў, найстарэйшаму 56. Імёны ўсіх закатаваных вазакоў рашэннем Сабора япіскапаў Польскай праваслаўнай царквы ў кастрычніку 2019 году залічаны ў спіс падляшскіх і холмскіх пакутнікаў.

Беларускае Радыё Рацыя