У Бельску падвялі вынікі праекта „Культурніцкі цягнік”
Завяршыўся праект «Культурніцкі цягнік. Прыпынак Бельск Падляшскі», у рамках якога свае ідэі і ініцыятывы рэалізавалі жыхары горада.
Сярод праектаў быў «Бельск — дом паэзіі»: моладзь з мясцовых школ чытала ў розных месцах горада вершы беларускіх, польскіх і ўкраінскіх паэтаў пад жывую музыку. Кажа аўтар праекта Андрэй Сальнікаў:
– Ідэя гэтага праекта – выйсці з паэзіяй у адкрыты прастор. Каб людзі, акрамя сваіх штодзённых заняткаў, маглі паслухаць паэзію. Тым больш як было лета, то было цёпла, надвор’е спрыяла гэтаму, таму людзі і затрымліваліся. Нашая ідэя выйсці да людзей знайшла водгук.
Сярод іншых праектаў былі, між іншым, «Што ў траве пішчыць», які тычыўся спазнавання аналагавай фатаграфіі, ды «Мая ўласная біжутэрыя» – цыкл майстар-класаў па рукадзеллі. «Культурніцкі цягнік. Прыпынак Бельск Падляшскі» быў рэалізаваны на фінансавыя сродкі Міністэрства культуры Польшчы.
[Not a valid template]
Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Бельск
Фота аўтара