У Бельску паставілі помнік у гонар Вялікага Сойма 1564



У Парку каралевы Хелены, побач з ІІ Агульнаадукацыйным ліцэем з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча, у Бельску Падляшскім усталявалі помнік-скульптуру прысвечаны Бельскаму Вялікаму Сойму.

„Сойм праходзіў з чэрвеня па ліпень 1564 года. Сапраўды можна казаць пра яго „Вялікі””, – кажа археолаг і гісторык Генадзь Семенчук:

– Рашэнні, якія былі прынятыя на гэтым сойме, зрабіліся вялікімі і значнымі для будучай гісторыі Вялікага Княства Літоўскага і Кароны Польскай, а потым сумеснай дзяржавы Рэчы Паспалітай. Быў зацверджаны так званы Бельскі прывілей, на падставе якога былі абавязаны прыняць зменены статут, які паляпшаў бы прававое жыццё ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Скульптуру прысвечаную 450-годдзю Бельскага Вялікага Сойму стварыў у 2014 разбяр з Кобрыні Анатоль Туркоў. Ідэя належыць Дарафею Фіёніку з Музея малой Бацкаўшчыны ў Студзіводах.

19-24 траўня ў Бельску праходзіць „Пралог – IV Дні славянскай культуры і пісьменства”.

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя