У Бельску пісалі пробны экзамен па беларускай мове
Тэст ды сачыненне адносна фрагмента тэксту Максіма Гарэцкага “Рускі” або аналіз і інтэрпрэтацыя верша Ларысы Геніюш “Князь Усяслаў Чарадзай”. Такія заданні падрыхтавалі настаўнікі беларускай мовы ліцэя з беларускай мовай навучання ў Бельску Падляшскім сваім вучням на сённяшні пробны атэстат сталасці па беларускай мове.
“Мы карысталіся толькі тым, пра што гаварылі на ўроках,” – кажа настаўніца беларускай мовы Яўгенія Таранта:
– Гэтыя творы ёсць у нашай праграме, на базавым узроўні. Таму мы іх і выкарысталі. Калі гаварыць пра тэсты, то ёсць шмат граматычных пытанняў, дзе патрэбна тэрміналогія.
Сапраўдныя экзамены на атэстат сталасці чакаюць моладзь у траўні. Па беларускай мове экзамены пройдуць у пісьмовым выглядзе разам з вусным адказам.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя, Бельск
Фота аўтара