У Бельску прэзентавалі “Каталог народных ручнікоў”



У філіяле Падляшскага Музея ў бельскай Ратушы прайшла прэзентацыя “Каталога народных ручнікоў гміны Бельск-Падляшскі”.

DSC_4208“Мы сабралі ў ім 564 ручнікі – кожны з іх сфатаграфаваны і апісаны,” – кажа Аліна Дэмбоўская, дырэктарка Музея ў Бельску-Падляшскім, суаўтарка кнігі:

– Звыш 200 жыхароў гміны падзяліліся з намі інфармацыяй і фотаздымкамі, звязанымі з гісторыяй народнага ручніка. Думаю, што нашая праца дае плён, і жыхары Бельскай зямлі яшчэ больш шануюць, развіваюць традыцыі і зноў вяртаюцца да гісторыі і функцыі народнага ручніка.

Да „Каталога народных ручнікоў гміны Бельск-Падляшскі” далучаны дыск з запісам успанінаў пра функцыю ды значэнне ручніка ў жыцці жыхароў.

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара