У Бельску прэзентавалі змены ў гарадской інфраструктуры
Жыхары знаёміліся з новай камунікацыйнай канцэпцыяй развязкі ў цэнтры горада. Змены ў павятовым горадзе Бельску Падляшскім важныя не толькі для ягоных жыхароў, як кажа бургамістр Яраслаў Бароўскі:
– Сюды прыязджаюць людзі з розных мясцовасцей. На вуліцы Міцкевіча знаходзяцца розныя ўправы, крамы, пошта. І кожны хоча пад’ехаць бліжэй, каб вырашыць свае справы. Камунікацыйная сістэма, якую маем цяпер, не адпавядае патрабаванням людзей. Таму мы падрыхтавалі план, які паказвае, што можна зрабіць, каб гэтую сістэму ўпарадкаваць. Гэта канцэпцыя: людзі сказалі, што ім падабаецца і не падабаецца. Будзем рабіць тое, што важна і для ўправы горада, і для статыстычнага Кавальскага ці Іванюка.
„Як гарадская ўстанова мы адкрытыя на далейшыя ідэі, звязаныя з прадстаўленымі прапановамі”, – адзначае бургамістр Яраслаў Бароўскі.
Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Бельск
Фота аўтара