У Бельску прэзентуюць альбом пра народны ручнік
Музей у Бельску Падляшскім запрашае на прэзентацыю альбома „Народны ручнік з ваколіцаў Бельска Падляшскага”. У Бельскім музеі ўжо працуе пастаянная выстава „Таямнічы ручнік”.
“Хочам зберагчы як найбольш, калі ідзе пра народны абрадавы ручнік,” – кажа дырэктарка Музея Аліна Дамбоўская:
– Гэта эфект нашага даследчага праекта. Мы запрасілі да супрацы студэнтаў Універсітэта імя Адама Міцкевіча. Мы аб’ездзілі Бельскі і Гайнаўскі павет, наведалі 21 мясцовасць. У нас атрымалася правесці інвентарызацыю каля 200 ручнікоў, музей таксама павялічыў сваю калекцыю на 30 ручнікоў.
Мерапрыемства пройдзе ў Музеі ў Бельску Падляшскім. Пачатак сёння ў 17 гадзін. Уваход бясплатны.
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя