У Берасці бежанцы чакаюць дазволу на перасячэнне мяжы з ЕЗ
Прыкладна пяць дзясяткаў чалавек — столькі бежанцаў у Берасці застаецца ў чаканні перасячэння беларуска-польскай мяжы. З прычыны каронавіруса іх колькасць зменшылася ў чатыры разы, раней прытулку чакалі каля двух соцень грамадзянаў іншых краінаў, — распавёў валанцёр арганізацыі Human Constanta Кірыл Кафанаў:
– У горадзе знаходзяцца пыкладна ад 40 да 50 чалавек. Гэта пераважна сем’і з Расейскай Федэрацыі, з Чачні і Інгушэціі. Прычыны засталіся тымі ж – людзі бягуць ад пераследу, якому яны пдвяргаюцца ў сваіх рэспубліках.
Як адзначыў Кірыл Кафанаў, праблему наяўнасці бежанцаў на беларуска-польскай мяжы таксама ўскладняе палітычная сітуацыя ў Беларусі. Яны бачаць небяспеку ў тым, каб знаходзіцца, у тым ліку на беларускай тэрыторыі.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота: dw.com