У БГКТ падвялі вынікі конкурсу „Пазнай Беларусь”
У памяшканні Беларускага грамадска-культурнага таварыства прайшло падвядзенне вынікаў конкурсу „Пазнай Беларусь”, на якім былі прадстаўлены працы зробленыя рукамі дзяцей, фотаздымкі, літаратурныя і паэтычныя творы прысвечаныя Беларусі.
Гэты конкурс зацікавіў школьнікаў з Беласточчыны і не толькі.
Як адзначыў дырэктар Культурнага цэнтра Беларусі ў Польшчы Міхаіл Рыбакоў, на конкурс працы дасылаюць перш за ўсё беларусы, але таксама, што цешыць, прадстаўнікі іншых нацыянальнасцяў, якія цікавяцца культурай суседняй краіны:
– Магчыма, пазнаўшчы штосьці добра пра беларускую, яны з цікавасцю будуць вывучаць і сваю культуру, а гэта значыць, што ўжо не будзе паміж рознымі культурамі ніякіх спрэчак, не будзе нейкіх сутычак паміж нацыянальнасцямі. Калі ты ведаеш штосьці добрае і пра чалавека, пра яго народ, яго старажытную культуры, ты яго паважаеш, а павага адзін да аднаго – гэта ўжо залог міра і ўзаемадзеяння.
Пераможцы конкурсу вызначаліся ў чатырох узроставых катэгорыях. Працы лаўрэатаў конкурсу можна паглядзець у памяшканні БГКТ у Беластоку (вул. Варшаўская 11).
[Not a valid template]
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара