У Беластоку паўстае Фонд “Беларусь 2020”



Пасля двухмесячнага змагання беларусаў супраць рэжыму, многія вырашылі выехаць за мяжу ў мэтах бяспекі. Новы Фонд мае дапамагаць такім грамадзянам у крызіснай сітуацыі.

Пра гэта лідарка акцый салідарнасці ў Беластоку і старшыня стваранага фонду Марына Ляшчэўская распавяла для Kurier Poranny. Цяпер фонд шукае памяшканне, дзе можна ладзіць мерапрыемствы рознага характару, у тым ліку адукацыйныя і культурныя.

Фонд плануе дапамагаць беларусам фінансава, у пошуку працы, жылля, а таксама аказваць псіхалагічную падтрымку. Бліжэйшым часам актывісты плануюць арганізацыйную сустрэчу, на якую запрашаюць усіх зацікаўленых. Сачыць за інфармацыяй можна на старонцы Фонду “Беларусь 2020” у Фэйсбуку. Таксама неўзабаве павінна быць створана інтэрнэт-старонка.