У Бобры Вялікай паказалі „Klimaty Podlasia”



Фатаграфія стала жыццём Ежы Раецкага, а Падляшша натхненнем для фотаздымкаў.

У Бобры Вялікай, што ў Падляшскім музеі народнай культуры, прайшла сустрэча з фатографам Ежы Раецкім. Там можна было пабачыць яго працы, а таксама новы альбом „Klimaty Podlasia”:

– На Падляшшы спакой, бо жыхароў не шмат, шмат краявідаў, якіх ужо нідзе няма.

– Аўтар напэўна хацеў паказаць тое, што знікае. Некаторыя фотаздымкі, як карціны.

– Ён не аднойчы прыгадаў, што ведае ўсе дарогі Падляшша, але для мяне яго дарогі – гэта не толькі палявая дарога, брукаванка, лугі, але і дарога ўглыб душы чалавека. 

Альбом „Klimaty Podlasia” падзелены на шэсць раздзелаў, якія змяшчаюць 300 фотаздымкаў, якія былі зроблены за апошнія восем гадоў. Такую ​​ж назву мае папулярная старонка ў Facebook, дзе можна паглядзець здымкі аўтара.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Беларускае Радыё Рацыя