У Браньску ўшаноўваюць памяць падляшскіх пакутнікаў
2-га лютага праходзяць лакальныя рэлігійныя ўрачыстасці па ўшанаванні Святых Падляшскіх Пакутнікаў. У царкве святога Сімяона Слупніка ў Браньску пройдзе літургія і малебен да пакутнікаў са Шпакоў і Заняў. У гэтым годзе гэта першыя ўрачыстацці пасля іх кананізацыі саборам япіскапаў Польскай праваслаўнай царквы.
Жыхары Заняў і Шпакоў 2-га лютага ў гадавіну трагедыі сустракаюцца каля помнікаў загінулым:
– Добра, што дзеці, унукі тых, хто тут ляжаць, прыгадалі. Яны прынеслі сябе ў ахвяру за наш народ, за нашу зямлю, за нашу веру, царкву.
– Хай прыгадваюць, бо як мы старыя паўміраем, то не будзе каму прыгадаць.
– Трэба памятаць, што тут у нас рабілася, што яны з намі рабілі, каб яно не знікла.
– Калі забілі прадзеда Паўла, то бабуля ведала, хто яго забіў. Хлопцы сабраліся і вырашылі, што адпомсцяць, але бабуля маліла, каб не бралі на сябе гэты грэх.
2-га лютага спаўняецца 75 гадоў са дня спалення вёсак Зані і Шпакі, аддзелам польскага ўзброенага падполля пад камандаваннем капітана Рамуальда Райса „Бурага”. Тады загінула больш за 30-ць цывільных жыхароў, у тым ліку жанчын і дзяцей. У Шпаках была застрэлена 16-гадовая дзяўчына. Марыя Петручук, якая не паддалася гвалту. Грамадская ініцыятыва „Наша памяць” збірае грошы на аднаўленне яе помніка на могілках у Малешах.
Памятныя ўрачыстасці адбыліся ў Браньску, Шпаках і Занях.
Беларускае Радыё Рацыя