У Браньску, Занях і Шпаках ушанавалі памяць падляшскіх пакутнікаў



У Браньску, Занях і Шпаках ушанавалі памяць падляшскіх пакутнікаў. У рэлігійных урачыстасцях узялі ўдзел некалькі дзясяткаў мясцовых жыхароў і паломнікі з Беластока.

Святары, манахі ды епіскап Бельскі Грыгоры, які падчас пропаведзі адзначыў, што холмскія і падляшскія святыя пакутнікі сталі падмуркам нашай тоеснасці і прывязанасці да праваслаўя:

– Яны збудавалі гэтую лесвіцу па якой святыя ўвайшлі на нябёсы, каб там маліцца за ўсіх нас. 

Цалкам рэпартаж слухайце ў далучаным файле:

Ва ўрачыстасцях па ўшанаванні шпакоўскіх і занеўскіх пакутнікаў упершыню прынялі ўдзел прадстаўнікі мясцовага самакіравання: бургамістр Браньска Яўгеній Качэўскі, войт Браньска Андрэй Янкоўскі і Марыюш Кажэнеўскі.

Урачыстасці прымеркаваныя да 75 гадавіны спалення вёсак Шпакі і Зане, якое здзейсніў аддзел польскага ўзброенага падполля пад камандаваннем Рамуальда Райса „Бурага”. Ад іх рух загінула больш за 30 жыхароў, пераважна жанчын і дзяцей. Рашэннем сабора епіскапаў Польскай праваслаўнай царквы, ахвяры з Заняў і Шпакоў балі кананізаваныя ў чэрвені 2020 г.

Беларускае Радыё Рацыя