У “Брузгах” адзначаецца рост колькасці перагрузак
15 гадоў таму
У “Брузгах” адзначаецца рост колькасці перагрузак. Па дадзеных Дзяржаўнага мытнага камітэта, у транспартна-лагістычным цэнтры “Брузгі” колькасць аперацый па перагрузцы вырасла ўтрая ў параўнанні з пачаткам года.
Пра гэта праінфармаваў намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Андрэй Бальшакоў, піша Office Life. Паводле статыстыкі, цэнтр “Брузгі” размяркоўвае сёння 60% усіх імпартных дэкларацый.
Адзначаецца, што сёлета доля перагрузкі тавараў, што ўвозяцца з тэрыторыі Польшчы ў Беларусь, вырасла з 50 да 80 працэнтаў, а мытныя плацяжы павялічыліся на 64 працэнты.
Беларускае Радыё Рацыя