У «Брузгах» будуюць дарогу – магчымыя цяжкасці на мяжы
З 23 красавіка ў пункце пропуску „Брузгі” рух будзе ажыццяўляцца толькі па дзвюх палосах: адна на ўезд і другая на выезд. Гэта звязана з заменай дарожнага пакрыцця, паведамляе gpk.gov.by.
Тым, хто плануе паездкі, раяць загадзя планаваць маршрут і, пры магчымасці, выбіраць іншыя кірункі.
Работы праводзяцца ў рамках рэканструкцыі пункта пропуску „Брузгі”. Усе працы завершацца да пачатку II Еўрапейскіх Гульняў, якія пройдуць 21-30 чэрвеня.
Фота vgr.by
