У „Брузгах” мяжу зноў могуць прайсці пешаходы і раварысты



Пасля рэканструкцыі памежнага пераходу “Брузгі”, зноў сюды вернуцца пешаходы. На рэканструкцыю пункта пропуска “Брузгі” Сусветны банк выдаткаваў 3,3 мільёна даляраў ЗША. Беларускі бок абяцае дабудову „зялёнага калідора”. Што да раварыстаў, то магчымасці перасячы мяжу застаюцца, але па аўтамабільных каналах.

Кажа прадстаўнік польскай памежнай варты:

– Магу паведаміць, што ў Кузніцы магчымы пераход мяжы для раварыстаў. З увагі на іх бяспеку, яны павінны станавіцца ў аўтамабільную чаргу. Не разглядаем іх як асобных удзельнікаў руху.

У кастрычніку мінулага году часова была закрыта для пешаходаў магчымасць для пераходу ў пункце проспуску “Брузгі”. Польскі бок выканаў усе працы для гарантавання бяспекі пераходу для пешаходаў і раварыстаў. Цяпер – справа за беларускім бокам.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя