У “Брузгі” завязуць абсталяванне, набытае за грошы Еўразвязу
У рамках буйнога праекту міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Паляпшэнне аперацый кіравання мяжой у аўтадарожных пунктах пропуску “Брузгі” і “Бераставіца” у Гарадзенскую рэгіянальную мытню паступіла першая партыя абсталявання, сярод якога кампутары, ноўтбукі ды іншая аргтэхніка, – паведамляе grt.customs.gov.by.
Мадэрнізацыя накіраваная на ўзмацненне бяспекі захоўвання і перадачы інфармацыі мытных сістэм і персанальных дадзеных асоб, якія перасякаюць мяжу. Праект фінансуецца па праграме трансгранічнага супрацоўніцтва “Польшча-Беларусь-Украіна” на 2014-2020 гады. Агульны фінансавы ўклад Еўразвязу складае парадку аднаго мільёна еўра.
Фота wikimapia.org
