У Бучы адкрылася экспазіцыя пра беларускіх добраахвотнікаў



Бучанская гарадская рада паведаміла пра адкрыццё ў Музеі акупацыі Бучы экспазіцыі «З Украінай у сэрцы», прысвечанай беларускім добраахвотнікам, які загінулі ў баях за Украіну.

На выставе прадстаўленыя гісторыі загінулых беларусаў, а таксама відэаматэрыялы, у якіх беларусы расказваюць, чаму прыехалі ва Украіну і пайшлі на службу ў шэрагі Узброеных сіл Украіны. Сярод герояў фотавыставы — двое беларусаў, якім пасмяротна прысвоена званне Герояў Украіны — Міхась Жызнеўскі і Аляксей Скобля.​

Выставу «З Украінай у сэрцы» стварылі фонд «Вольная Беларусь» і ўкраінскія актывісты. Яна падарожнічала па розных украінскіх і еўрапейскіх гарадах.

Выстава расказвае пра жыццё і гібель дваццаці беларускіх добраахвотнікаў, якія ваявалі на баку Ўкраіны пачынаючы з 2014 году.

Беларускае Радыё Рацыя