У Бучы пакажуць выставу партрэтаў беларускіх палітвязняў
13 верасня ў Бучы адкрыецца фотавыстава партрэтаў беларускіх палітвязняў “Колеры беларускай рэвалюцыі”, піша сайт “Будзьма”.
“9 жніўня 2020 года стала кропкай невяртання для сотняў тысяч беларусаў. 9 жніўня 2022 у Львове адкрылася фотавыстава “Колеры беларускай рэвалюцыі”, дзе адлюстраваны беларускія палітзняволеныя, якія былі пакараны за дзеянні на карысць Украіны. З 13 па 20 верасня выстава пройдзе ў Бучы”, — паведамілі арганізатары выставы.
Выстава распавядае пра тое, што адбывалася на Маршах свабоды 2020 у Беларусі. Экспазіцыя паказвае тых палітвязняў, чый лёс цесна звязаны з Украінай. У наведвальнікаў будзе магчымасць напісаць лісты ў турму і выказаць словы падтрымкі палітвязням.
Выстава пройдзе з 13 по 20 верасня ў Публічнай бібліятэцы Бучанскай грамады.
Фота: Яўген Атцецкі