У Чарнобыльскую зону вяртаюцца зубры
Украінскія навукоўцы атрымалі доказы пражывання ў Чарнобыльскай зоне зуброў, якія тут і ў навакольных украінскіх рэгіёнах зніклі.
Упершыню сляды зубра ў Чарнобыльскай зоне знайшлі ў 2012 годзе
Супрацоўнікі „Чарнобыльскага цэнтра” атрымалі фотадоказы, што з тэрыторыі Беларусі ва ўкраінскую частку зоны адчужэння перайшлі зубры, хоць пакуль даказана пражыванне толькі аднаго самца.
Раней паведамлялася, што з дапамогай фотапастак навукоўцы з „Чарнобыльскага цэнтра” даказваюць, што ў зону адчужэння пры адсутнасці людзей вяртаецца сапраўдная дзікая прырода Палесся, у тым ліку і мядзведзі.
У 2015 годзе чарнобыльскага зубра ўдалося сфатаграфаваць
З лістапада 2014 года разам з брытанскімі вучонымі ўкраінскі навуковец Сяргей Гашчак запусціў праект TREE з комплекснай фотафіксацыяй жывёл зоны. Дзякуючы заходнім партнёрам удалося ўсталяваць 42 фотапасткі.