У Чаромсе пачынаецца ХХІІІ фестываль «З вясковага панадворка»



Фольк-музыка, балотны футбол ды конкурс рэгіянальных страў – усё гэта ў адным месцы. У Чаромсе, што на Падляшшы, пачынаецца ХХІІІ фестываль «З вясковага панадворка». На сцэне выступяць гурты з розных краін – Даніі, Малдовы, Вугоршчыны ды Беларусі. Сёння з канцэртам выступяць гаспадары мерапрыемства, гурт «Чэрэмшына» ў якога сёлета юбілей 25-годдзя. Як кажа арганізатарка фестывалю і музыка «Чэрэмшыны» Бася Кузуб-Самосюк, разам гуртом выступяць запрошаныя госці.

Чарамшына будзе на сцэне разам з «Горынай» з Украіны і з Тодарам з Беларусі. Гэта пачатак нашага 25-годдзя, якое мы сёлета адзначаем.

Канцэрты фестывалю “З вясковага панадворка” пачынаюцца ў 18.30 паводле польскага часу. Апрача «Чэрэмшыны» і Тодара Вайцюшкевіча выступяць The Bumpers, Konopiansi i Dikanda. Канцэрты адбываюцца пры гмінным асяродку культуры на вул.Дубоіс, 17.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Чаромха