У чарзе на беларуска-літоўскай мяжы амаль 500 фур



Больш за ўсё грузавікоў зараз на памежным пераходзе Каменны Лог – з двух бакоў там стаяць 270 велікагрузаў. У чарзе на выезд з Беларусі чакаюць каля паўтысячы велікагрузаў, перадае belta.by.

Прычына транспартнага калапсу – прыпыненне міжнародных перавозак паміж Расеяй і Польшчай, а таксама блакада транзіту расейскіх тавараў цераз Украіну. У выніку ў разы вырас паток расейскіх велікагрузаў, якія жадаюць перасекчы мяжу з Еўрасаюзам у пунктах пропуску паміж Беларуссю і Літвой. Адсюль і праблема: на мяжы сотні фур. Пагранпункты працуюць на мяжы магчымасцяў.