У Чэхіі 80% людзей, якія трапляюць ў шпіталі з каронавірусам, не былі вакцыянаваныя



80% – такая колькасць людзей, якая трапляе ў шпіталі з каронавірусам, не былі вакцыянаваныя. Такая зараз сітуацыя з ковід-19 у Чэхіі. Краіна вяртаецца да нармальнага жыцця, жорсткага лакдаўна пакуль што не плануецца, – распавёў беларус Улад Сцяпанаў:

„На дадзены момант у нас ідзе агітацыя за трэцюю дозу вакцыны, і яны памяншаюць тэрміны. Раней час паміж другой і трэцяй порцыяй вацыны складаў 8 месяцаў, а цяпер яны настойваюць на 6. З 20 верасня можна рэгістравацца на трэцюю порцыю вакцыны”.

На дадзены момант у Чэхіі колькасць цалкам вакцыянаваных складае звыш 55% ад насельніцтва. Гэтага дастаткова для таго, каб выпрацоўваўся калектыўны імунітэт.

Беларускае Радыё Рацыя