У Чыжах сустрэліся з беларускім фальклорам



Калектыў “Гасцінец” з Гародні стаў зоркай “Асенніх сустрэч з беларускім фальклорам”. Аднак гэтае мерапрыемства ў першую чаргу стала своеасаблівым падсумаваннем гадавой працы калектываў з Чыжоўскай гміны.

“Праз такія сустрэчы таксама напамінаем хто мы,” – кажа войт Чыжоўскай гміны Юры Васілюк:

– І для нас, і для мясцовых жыхароў найперш важна, каб культурныя мерапрыемствы мелі міжнацыянальны характар. У нашым выпадку мы прадстаўляем беларускую меншасць. І для нас вельмі важна, каб падчас такіх імпрэз нагадваць пра гэта.

“Асеннія сустрэчы з беларускім фальклорам” маюць ужо доўгую традыцыю – сёлета мерапрыемства праходзіц 24 раз. Праходзіць, бо ў нядзелю 29 кастрычніка адбудзецца чарговы канцэрт. Гэтым разам – у вёсцы Кленікі. Пачатак а 15-й гадзіне.

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя