У ДНР афіцыйна ўведзеная інтэрнэт-цэнзура



У непрызнанай Данецкай Народнай Рэсубліцы афіцыйна ўведзеная інтэрнэт-цэнзура. Такі парадак прапісаны ў Законе ДНР “Пра інфармацыі і інфармацыйныя тэхналогіі”.

AnonCensored2

З падрабязнасцямі – наш украінскі карэспандэнт Марцін Война.

На практыцы гэта азначае стварэнне “чорнага спісу” сайтаў, якія будуць аўтаматычна блакавацца на тэрыторыі самаагалошанай ДНР. Пад забарону падпадаюць усе ўрадавыя інтэрнэт-рэсурсы Украіны, сайты большасці ўкраінскіх медыа, а таксама сеціўныя старонкі ўкраінскіх патрыятычных арганізацый.

Старшыня Камітэта па інфармацыйнай палітыцы і інфармацыйных тэхналогіях ДНР Сяргей Цыплакоў, аднак, перакновае, што жыхары Данецка заўсёды хацелі інтэрнэт-цэнзуры. “Прыняццё закона паспрыяе ажыццяўленню права на пошук, атрыманне, перадачу і распаўсюд інфармацыі”, – напалягае Сяргей Цыплакоў.

У законе пра інтэрнэт-цэнзуру прапісана, што “ён абавязковы для выканання”. Якім чынам будуць адсочвацца парушальнікі і як яны будуць пакараныя, улады непрызнанай ДНР не паведамляюць.

Беларускае Радыё Рацыя, Марцін Война, Украіна