У Дубічах Царкоўных дэмантаваны помнік савецкай арміі
Помнік удзячнасці савецкай арміі ў Дубічах Царкоўных дэмантаваны. У сувязі з прынятым законам аб дэкамунізацыі грамадскай прасторы ў Польшчы былі вымушаныя дэмантаваць помнік, пастаўлены ў 1985 годзе. Мясцовыя ўлады захоўваюць помнік на гмінным складзе.
Гавораць мясцовыя жыхары:
– Тут палеглі жаўнеры, а не камуністы.
– Такі час прыйшоў. А што гэта дасць? Адзін здымаюць, другі будуць ставіць.
– Нас ніхто не слухае. І ніхто слухаць не будзе.
Войт гміны Дубічы Царкоўныя Лявон Малашэўскі:
– Мы абавязаны гэта зрабіць. Мы прыйшлі да высновы, што няма сэнсу змагацца за гэты помнік, бо няма ніводнага пункту, за які можна зачапіцца, каб гэты помнік застаўся.
У гміне Дубічы Царкоўныя знаходзяцца яшчэ два помнікі, якія павінны быць знятыя, згодна з польскім законам аб дэкамунізацыі грамадскай прасторы. Адзін ёсць на прыватнай тэрыторыі жыхара вёскі Вітава. Другі – у Старыне.
[Not a valid template]
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Дубічы Царкоўныя
Фота аўтара