У Дубічах Царкоўных прайшоў фестываль „Сонцаграй”



„Сонцаграй” – першая сустрэча спеўнай традыцыі беларусаў прайшла ў нядзелю ў Дубічах Царкоўных, што на Гайнаўшчыне. Мерапрыемства ладзіць фонд Тутака.

„Гэта нагода пазнаёміцца з рознымі элементамі творчай ды культурнай спадчыны нашых продкаў” – кажа суарганізатар Фестывалю беларускай традыцыі „Сонцаграй” – Зміцер Косцін:

– Галоўная ідэя ў тым каб крыху, разгледзецца па баках і пабачыць, якое багацце ёсць побач з намі. Колькі спеўнага фальклору, колькі музычнага фальклору з Беласточчыны мы маем. Прычым унікальнага, гэта гучыць так, як не гучыць нідзе. Вельмі часта мы сягаем па штосьці, што аднекуль, што нам здаецца больш папулярным. А тут крыху цяжэйшая работа – папулярызаваць сваё.

25-га чэрвеня фестываль завітае ў вёску Залукі, што ў гміне Гарадок на Беласточчыне.

Беларускае Радыё Рацыя