У Дуброве Беластоцкай паўстае першы мурал



На сцяне гаражоў вучні дуброўскіх школ ствараюць малюнкі, звязаныя з гісторыяй гміны і яе архітэктурнымі каштоўнасцямі. Мурал паўстае пры Комплексе самаўрадавых школ. Ініцыятарам праекта з’яўляецца дырэктар Гміннага асяродка культуры ў Дуброве Беластоцкай Мацей Сулік.

– Арт-кіраўнік гэтага праекта – мастак з нашага Асяродка культуры. Шмат прац было выканана менавіта моладдзю, гэта іх ініцыятыва і ідэя. Тэматыка разнастайная. Мы ўспрымаем Дуброву не як горад, а як усю гміну, таму будзе яшчэ і базіліка, і касцёл, і царква, а таксама габрэйскія элементы. Самае галоўнае для нас – ахапіць усе элементы Дубровы.

Дырэктар Асяродка культуры ў Дуброве Беластоцкай Мацей Сулік дадаў, што кожны можа прапанаваць свой уласны малюнак, які мае шанец з’явіцца на супольным мурале.

[Not a valid template]Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтаркі