У Дубяжыне асвяцілі прысвечаныя бежанству скульптуру і каплічку



Каля вясковай святліцы ў Дубяжыне, што на Бельшчыне, прайшло асвячэнне скульптуры і каплічкі, прысвечаных бежанству. Гэтыя працы – вынік мастацкага пленэру з удзелам студентаў Кобрыньскага палітэхнічнага каледжа. Сярод вядоўцаў пленэру – вядомы у Беларусі скульптар Анатоль Туркоў.

“Мы вырашылі адзначыць сотую гадавіну бежанства таксама мастацкім шляхам,” – кажа дырэктар Музея малой Айчыны ў Студзіводах Дарафей Фіёнік:

– Мы актыўна ўключыліся ў грамадскі рух па ўшанаванні гадавіны бежанства. Мы занялі розныя нішы. Але гэта – перадусім мастацкая ніша. Бо ў Дубяжыне ў гэтым годзе ў час пленэру паўстала адзіная такая кампазіцыя пра бежанства. Вельмі цікавая скульптура. А ў спалучэнні з каплічкай гэтае месца выдатна падыходзіць і для малітвы, і для задумы.

Падчас афіцыйнага адкрыцця скульптуры і каплічкі, прысвечаных бежанству, адбыўся таксама ўтрыманы ў той жа тэматыцы спектакль, які прадставіў мастацкі калектыў «Антракт». Выступілі таксама народныя калектывы «Родына» з Дубяжына і «Жэмэрва» са Студзіводаў.

[Not a valid template]

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара