У Дубяжыне з’явілася скульптура бежанства



Скульптуру, прысвечаную бежанству, ды каплічку ўсталявалі ў падляшскай вёсцы Дубяжын.

Мэта – нагадаць пра падзеі бежанства 1915 года. Менавіта тады ўсе жыхары Дубяжына, выехалі ў Расейскую імперыю, уцякаючы перад нямецкімі войскамі.

[Not a valid template]

“Нашай працы спрыяла нават прырода”, – падводзіць вынікі мастацкага пленеру скульптар Анатоль Туркоў:

Быў у мяне такі помысл, каб выяву асобна зрабіць, але выйшла так, што можна зрабіць разам. І выйшла так, што ў сярэдзіне цёмна, збоку светла. Сам Збаўца атрымаўся цёмным, а вакол – светла, свячэнне. Прырода дапамагла зрабіць скульптуру. 

Ініцыятарам ушанавання памяці бежанства, якое закранула звыш 3 мільёнаў чалавек, з’яўляецца Дарафей Фіёнік з Музея малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах.

Асвячэнне каплічкі адбудзецца 12 верасня.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя