У Дзень Волі ў Празе падпісалі паштоўкі беларускім палітвязням



У Дзень Волі ў Празе падпісалі паштоўкі беларускім палітвязням з удзелам чэшскіх палітыкаў і замежных паслоў.

Подпіс паштовак адбыўся на Маластранскай плошчы Прагі побач з будынкам парламента Чэшскай Рэспублікі.

Акцыя пад назвай «Ліст палітычным вязням у Беларусі» праходзіла пад патранажам старшыні парламента Маркеты Пекаравай-Адамавай.

А 10:00 раніцы да месца подпісу паштовак прыйшла Маркета Пекарава-Адамава ў суправаджэнні дэпутатаў парламента і чэшскіх палітыкаў. Арганізатары акцыі з ліку пражскіх беларусаў выбралі 100 беларускіх палітвязняў, якім усе ахвочыя падпісвалі паштоўкі.

Маркета Пекарава-Адамава падпісала лісты Міколу Статкевічу, Сяргею Ціханоўскаму, Кацярыне Андрэевай, Ягору Марціновічу.

Беларускае Радыё Рацыя