У ЕГУ адбылася цырымонія ўручэння дыпломаў 2023 года



Еўрапейскі Гуманітарны Універсітэт у Вільні правёў у гарадской ратушы цырымонію ўручэння дыпломаў ЕГУ 2023.

Выпускнікамі ЕГУ сёлета сталі 150 бакалаўраў і магістраў. Важнасць беларускага ўніверсітэта ў выгнанні падкрэслілі ўдзельнікі цырымоніі і рэктар, прафесар Кшыштаф Рыбіньскі:

-Дапамагаць студэнтам быць пасьпяховымі на рынку працы. Быць адказнымі ў тым, што яны, працягваючы свой жыццёвы шлях, будуць усё роўна працягваць працаваць над тым, каб дэмакратыя, свабода СМІ, грамадзянская супольнасць рэальна былі ў Беларусі. Гэта вельмі важная работа, вельмі цікавая, і я рады, што я тут.

Падчас урачыстай цырымоніі штогадовая ўзнагарода Выдатнаму выпускніку ЕГУ была перададзеная для Насты Лойкі, якая зараз знаходзіцца ў турэмным палітзняволенні ў Беларусі. Імя прававаабаронцы ўпісана ў гісторыю гонару ЕГУ за актыўную дзейнасць у Беларусі і адстойванне каштоўнасцяў правоў чалавека насуперак усяму.

Беларускае Радыё Рацыя